Архив новостей © Ясли-сад № 5 г.Ганцевичи

 

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"ДЕТСКИЙ САД №5 Г.ГАНЦЕВИЧИ"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

 

© copyright

 

Архив новостей


27.01.2022

Беларускамоўны дзень ў ДУА "Яслі-сад №5 г. Ганцавічы"

Давайце гуляць разам

Гульня для дзіцяці  -  гэта захапляючы занятак, які прыносіць шмат радасці і задавальнення. У ёй спалучаюцца два надзвычай важныя фактары: з аднаго боку, дзеці ўключаюцца ў практычную дзейнасць, развіваюцца фізічна, прывыкаюць самастойна дзейнічаць, прымаць рашэнні; з другога – яны атрымліваюць маральнае і эстэтычнае задавальненне. Апрача таго, ёсць народныя гульні, якія знаёмяць дзяцей з бытам,навакольным асяроддзем і культурай беларускага народа. Усё гэта, разам узятае, спрыяе выхаванню ўсебакова развітой асобы дашкольніка.

Дзеці звычайна спаборнічаюць у гульні, а жаданне  стаць пераможцам мабілізуе думку, маўленчыя навыкі і ўменні ўдзельнікаў гульні. Таму выхавальнікі ў дзіцячым садзе асабліва звяртаюць ўвагу на багатыя магчымасці гульні ў вывучэнні мовы. У гульні дзеці вучацца мове радасна.

Выхаваўчы эффект гульні залежыць ад атмасферы, якую стварае педагог, ад яго актыўнага ўдзелу ў гульні, ад яго эмацыянальнасці.

27 студзеня Валянціна Канстанцінаўна Глушко, выхавальнік дашкольнай адукацыі, разам з выхаванцамі другой малодшай групы, гулялі ў беларускія народныя гульні такія, як:

-         “Надзейка”:  практыкуе дзяцей ва ўменні ўзгадняць рухі са словамі, развівае пачуццё сяброўства, выхоўвае калектывізм.

-         “ Адгадай, чый галасок”: развівае ўвагу на слых і памяць.

-         “ Шэры кот”: удасканальвае навыкі хадзьбы і бегу ў калоне; выхоўвае смеласць, спрыт, хуткасць рэакцыі.

-         “ Міхасік”: садзейнічае развіццю хуткасці і спрытнасці.

-         “Прэла-гарэла”: вучыць рухацца адзін за адным па спіралі; выхоўвае дысцыплінаванасць, арганізаваныя дзеянні дзяцей у калектыве і іншыя.

Як правіла, беларускія народныя гульні – рухавыя. Яны вызначаюцца багаццем разнастайных уздзеянняў на арганізм дзяцей. Фарміруюць у іх неабходныя фізічныя навыкі. Адны з гульняў маюць пэўныя традыцыйныя нормы і слоўнае афармленне, што ператварае іх у своеасаблівыя драматызаваныя дзеянні. У другіх строга размяркоўваюцца ролі ўсіх удзельнікаў, слова ў іх з’яўляецца сігналам да нейкага дзеяння.

         Выхаваўчы эффект гульні залежыць ад атмасферы, якую стварае педагог, ад яго актыўнага ўдзелу ў гульні, ад яго эмацыянальнасці.

Прыходзьце, калі ласка, ў наш дзіцячы сад і будзем гуляць разам у беларускія народныя гульні. Вы атрымаеце шмат станоўчых эмоцый і незабываемых момантаў.

 


 

Тел.: + 375164667862, e-mail: ddu5@gancevichi.edu.by

регистрационное свидетельство №2141917871 от 11.03.2019

 

 

Воспитателем и учителем надо родиться; им руководит прирожденный такт (А. Дистерверг)