Архив новостей © Ясли-сад № 5 г.Ганцевичи

 

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"ДЕТСКИЙ САД №5 Г.ГАНЦЕВИЧИ"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

 

© copyright

 

Архив новостей


29.09.2022

Беларускамоўны дзень

29 верасня – беларускамоўны дзень

ДУА “Дзіцячы сад №5 г.Ганцавічы”

 

Падарожжа ў прыроду восенню

                                                                   Я іду лясною сцежкай,

                                                                  Як па мяккім дыване.

                                                                           Восень з ветлівай усмешкай

                                                                          На спатканне выйшла мне.

                                                                   Ярка, хораша прыбрала

                                                         Усе дрэвы і кусты

                                                            І зямлю намалявала

                                                                 У колер жоўта-залаты

                                                                                                   С. Новік-Пяюн

Далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей – адна з галоўных задач выхавання і навучання ў дзіцячым садзе. Для яе рэалізацыі ў дашкольнай установе арганізуюцца заняткі на беларускай мове. Фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту цікавасці і станоўчых адносін да нацыянальнай мовы, жадання авалодаць ёю дазваляе беларускамоўны дзень, які арганізуецца ў дзіцячым садзе кожны чацвер.

Вось і сёння, 29 верасня 2022 года ў ДУА “Дзіцячы сад №5 г. Ганцавічы” Канановіч Галіна Сяргееўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, разам са сваімі выхаванцамі старэйшага дашкольнага ўзросту, адправіліся ў незвычайнае падарожжа, якое прадугледжвала рад выпрабаванняў. Дзеці вызначалі асеннія месяцы і перыяды восені, выразна чыталі вершы беларускіх аўтараў, практыкаваліся ў прагаворванні хуткагаворак, гулялі у беларускія гульні і шукалі разам з казачным героем-Лесавіком доказы аб тым, як рыхтуюцца да зімы дрэвы, пералётныя птушкі і звяры ў лесе. Свае ўражанні выхаванцы адлюстроўвалі ў прадуктыўных відах дзейнасці.

У час занятку педагог надаваў увагу фарміраванню станоўчых адносін паміж дзецьмі, зацікаўленасці і магчымасцям выхаванцаў. Сумесная дзейнасць была напраўлена на ўзбагачэнне і ўдакладненне ведаў дзяцей, развіццю ўвагі і прывіццю любві да роднай мовы. Увогуле, наш педагагічны калектыў працуе над тым, каб прадметнае асяроддзе ў дзіцячым садзе было цікавым. Вядома, што большую частку ўражанняў чалавек выносіць са свайго дзяцінства і гэтыя ўражанні застаюцца з ім на ўсё жыццё.

Прыходзьце, калі ласка, ў наш дзіцячы сад і будзем разам пазнаваць свет прыроды. Вы атрымаеце шмат станоўчых эмоцый і незабываемых момантаў.

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці               В.М. Рэбкавец

 

 

 


 

Тел.: + 375164667862, e-mail: ddu5@gancevichi.edu.by

регистрационное свидетельство №2141917871 от 11.03.2019

 

 

Воспитателем и учителем надо родиться; им руководит прирожденный такт (А. Дистерверг)