Архив новостей © Ясли-сад № 5 г.Ганцевичи

 

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"ДЕТСКИЙ САД №5 Г.ГАНЦЕВИЧИ"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

 

© copyright

 

Архив новостей


16.03.2023

БЕЛАРУСКАМОЎНЫ ДЗЕНЬ

«Аб роднай Беларусі»

16 сакавіка 2023 года ў ДУА “Дзіцячы сад №5 г.Ганцавічы” Валянціна Канстанцінаўна Глушко, выхавальнік дашкольнай адукацыі, разам з выхаванцамі сярэдняй групы правялі пазнавальны экскурс на тэму «Аб роднай Беларусі». 

У час гутаркі педагог і рабяты ўпэўніліся ў тым, што ў кожнага чалавека ёсць свая Радзіма, дом, сям’я, родная мова. А каб ўпэўніцца ў гэтым канчаткова выхавальнік прапанавала дзецям паслухаць цудоўныя вершаваныя радкі аб Радзіме Ю. Свіркі

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына – 

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла - Беларусь

Далей у сумеснай дзейнасці вызначылі тое, што для кожнай краіны характэрны свае сімвалы, якія абазначаюць прыналежнасць чалавека да асобай краіны – гэта герб, сцяг і гімн. У дыдактычнай гульні “Злажы геаграфічную карту” дзеці замацавалі веды пра вобласці і яе галоўныя гарады. А вось у рухомай гульні “Чароўная палачка” рабяты з задавальненнем выказвалі думкі-пажаданні для сваёй любімай краіны

Стукну, грукну роўнай

Палачкай чароўнай –

І благое ўсё забудзецца,

А маё жаданне збудзецца:

Каб мір быў ва ўсім свеце

Каб былі здаровыя дарослыя і дзеці

Каб сябравалі ўсе людзі на планеце

Педагог і дзеці канчаткова вырашылі, што лепей Беларусі няма ва ўсім свеце. Беларусь – гэта наша Радзіма. Мы тут нарадзіліся, тут гуляем, вучымся і працуем. Мы любім свой горад і дзіцячы садок.

 


 

Тел.: + 375164667862, e-mail: ddu5@gancevichi.edu.by

регистрационное свидетельство №2141917871 от 11.03.2019

 

 

Кто знает все, тому еще многому нужно учиться. (Славомир Врублевский)