Архив новостей © Ясли-сад № 5 г.Ганцевичи

 

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"ДЕТСКИЙ САД №5 Г.ГАНЦЕВИЧИ"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

 

© copyright

 

Архив новостей


14.03.2024

«У гасцях у бабулi Алены»

З мэтай далучэння дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, у ДУА «Дзiцячы сад №5 г.Ганцавiчы» кожны чацвер праходзяць беларускамоўныя днi.

Для нас вельмi важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не саромецца на ёй размаўляць. Важна, каб дзеці ведалі і шанавалі гісторыю сваіх продкаў, родную прыроду. Адказнасць за гэта ляжыць на нас – педагогах і бацьках. І пачынаць работу трэба з выхавання ў самых маленькіх любові ў першую чаргу да роднай мовы. Вось па гэтаму вялікае значэнне тут мае асабісты прыклад дарослых. 

Для таго, каб ўвесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, навучыць адчуць яе прыгажосць, выхавальник Юрова Наталля Яугенаўна дапамагае дзецям сярэдняй группы штодзённа авалодаць роднай мовай.

 Вось i сення 14.03.2024 г. на занятку па развiццю маўлення i культуры маўленчых зносiн дзецi атрымалi веды пра свой родны край i традыцыi на пачуццёвым узроўні. Выхаванцы адправiлiся ў госцi да бабулi Алены ў «Беларускую хатку». Пераапранушыся ў вобраз бабулi, выхавальнік імкнуўся да таго, каб маўленне дашкольнікаў вызначалася не толькі сваёй правільнасцю, але і выразнасцю. Таму пачынаў работу па навучанню выхаванцаў беларускай мове, з выразнага чытання верша Э. Агняцвет «Зямля з блакiтнымi вачамi». Потым педагог арганiзаваў беларускую народную гульню «Гарлачык», расказаў пра беларускія народныя вырабы і традыцыі нашага народу.

 Сення ўся работа педагога па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі вялася па наступным напрамкаам: занятак па развіццю беларускага маўлення; развіццё маўлення ў працэсе ўзаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў розных відах дзейнасці; самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.

Для таго каб сфарміраваць пачуццёвую аснову руска-беларускага двухмоўя ў дзяцей у час занятку былі выкарыстаны асобыя словы, забаўлянкі. А  навучанне беларускай мове ў сярэднім узросце адбываецца на фоне далейшага развіцця і ўдасканалення маўленчых навыкаў дзяцей, набытых на папярэдніх этапах. 

      У сувязі з гэтым, мова педагога павінна быць адной з асноўных крынiц развiцця мовы дашкольнiка, узорам для моўнага выказвання дзяцей. 

    Наталля Яугенаўна лiчыць, што засваенне беларускай мовы дае станоўчыя вынікі толькi пры строгім захаванні прынцыпу «адна асоба ў адной сітуацыі зносін —адна мова», гэта значыць, што адзін і той жа педагог павінен выкарыстоўваць ў зносінах з дзіцём і рускую, і беларускую мовы, але строга прытрымліваецца адной з іх на занятках, у гульнях і ў асобныя дні.

 


 

Тел.: + 375164667862, e-mail: ddu5@gancevichi.edu.by

регистрационное свидетельство №2141917871 от 11.03.2019

 

 

Воспитателем и учителем надо родиться; им руководит прирожденный такт (А. Дистерверг)