18.12.2025
Беларускамоўны дзень «Кнiга запрашае ў падарожжа»

Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

   Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадкасці, любоў да Радзімы. Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ёй размаўляць.

Паспяховаму авалодванню маўленчымі навыкамі дзяцей на беларускай мове ў другой малодшай групе спрыяеарганізацыя спецыяльных заняткаў на беларускай мове .

Сёння ў ДУА «Дзiцячы сад №5 г. Ганцавiчы» выхавальнiк Жалезная Крысцiна Вiтальеўна арганiзавала занятак з дезьмi па тэме «Кнiга запрашае ў падарожжа». У пачаткузанятка выхаванцам было прапанавана праслухаць верш В.Жукавiча «Птушыная размова», потым яны разам з выхавальнiкам разглядвалiiлюстрацыi да кнiг беларускiх пiсьменнiкаў, з ахвотай завучылi лiчылку па мнемасхеме «Зiма ў наш край прыйшла», праслухалi беларускую народную казку «Дзедава рукавiчка».  

Хутка прыйдзе час, і сёняшнія выхаванцы дошкольнай адукацыі будуць вызначаць будучыню роднай Беларусі. І вельмі важна змалку ўжо сёння звярнуць увагу на выхаванне ў іх любовi да роднага края праз беларускую мастацкую лiтаратуру, выхоўваць асобы з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, у центры якой будзе ўсведамленне ўласнай адказнасці за лёс Радзімы.