Архив новостей © Ясли-сад № 5 г.Ганцевичи

 

↓A↑

XX

Изменение размера шрифта

Все современные браузеры позволяют изменять размер шрифта на странице сайта путем изменeния масштаба

В большинстве случаев для изменения масштаба воспользуйтесь комбинацией клавиш "Ctrl и +" или "Ctrl и -"

Так же можете использовать комбинацию "Ctrl и скролл"

Дополнительная информация доступна по ссылке https://support.google.com/chrome/answer/96810?hl=ru

РусскийБеларускi

 

ГОСУДАРСТВЕННОЕ УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"ДЕТСКИЙ САД №5 Г.ГАНЦЕВИЧИ"

 

 

статистика посещений

Яндекс.Метрика

индекс цитирования

индекс цитирования

 

 

 

© copyright

 

Архив новостей


01.04.2021

Беларускамоўны дзень ў ДУА "Яслі-сад №5 г. Ганцавічы"

Пра што размаўляюць дашкольнікі?

Маўленне - унікальны і універсальны сродак многіх відаў дзейнасці. У дашкольніка - гэта гульня, маляванне, лепка, канструяванне, вырашэнне практычных задач, успрыманне мастацкай літаратуры і інш. Немагчыма развіваць маўленне дзіцяці "ўвогуле", безадносна да той ролі, якую яно выконвае ў жыцці дашкольніка, не ўключаючы маўленне ў тую ці іншую дзейнасць. Развіццё розных форм дзейнасці вядзе да развіцця іх галоўнага сродку - маўлення.

Калі дзіця яшчэ не выйшла за рамкі канкрэтнай сітуацыі, яго выказванні кароткія, адрывачныя, цесна пераплятаюцца з яго дзейнасцю, з тым, што яно робіць, што бачыць. З цягам часу ў размове маленькага дзіцяці з'яўляецца паведамленні пазнавальнага характару, але яны па - ранейшаму звязаныя з яго дзейнасцю ў дадзены момант. Паступова выказванні дашкольнікаў пра сябе значна пашыраюцца. Яны расказваюць аб сваіх планах, пра тое, дзе былі, што бачылі. Несумненным паказчыкам пераходу дзіцяці да пазасітуацыйна - пазнавальных зносін з'яўляецца знакамітае пытанне "Чаму?".

У дзіцячым садзе з рускім маўленчым рэжымам названыя заняткі праводзяцца як на рускай, так і на беларускай мовах. Карыстаючыся тым, што дзеці разумеюць беларускую мову, заняткі на беларускай мове праводяцца з той жа эфектыўнасцю, што і на рускай. Для заняткаў на беларускай мове неабходна падабраць такі змест, які цікавіў і ў той жа час рабіў натуральным выкарыстанне беларускай мовы. Тым самым выхавальнік робіць прываблівай для дзіцяці і родную мову, стварае ўмовы для фарміравання ў яго сапраўднай маўленчай дзейнасці на беларускай мове.

1 красавіка 2021 года ў  нашай дашкольнай установе прайшоў беларускамоўны дзень.

В.С. Шахрай і Ю.У.Шчыткоўская прапанавалі выхаванцам малодшага дашкольнага ўзросту падарожжа па беларускіх народных казках. Дзеці з задавальненнем  сустракаліся з любімымі казачнымі персанажамі.

 М.А. Кіршун, выхавальнік дашкольнай адукацыі,  разам са сваімі выхаванцамі замацавалі уяўленні  аб транспарце і прафесіях людзей, якія працуюць на транспарце, ў сумеснай гутарцы і гульнях.

Г.А. Мазай у спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, захапляліся беларускімі народнымі гульнямі такімі, як "Надзейка", "Міхасік", "Спрытны верабей" і іншыя.

Н.Я. Юрава, выхавальнік дашкольнай адукацыі, у старэйшай групе разам з дзецьмі чыталі і завучвалі на памяць верш беларускага паэта Я.Купалы "Хлопчык і летчык".

    В.М.Рэбкавец

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

 


 

Тел.: + 375164667862, e-mail: ddu5@gancevichi.edu.by

регистрационное свидетельство №2141917871 от 11.03.2019

 

 

Кто знает все, тому еще многому нужно учиться. (Славомир Врублевский)