16.12.2021
Беларускамоўны дзень ў ДУА "Яслі-сад №5 г. Ганцавічы"

О край родны, край Палескі

      Опа, опа, опа,

                                                   Амерыка, Еўропа,

 Азія, Афрыка, Індыя, Кітай…

                                                А дзе наш край?

                                                Павядзі да мяжы

                                                         І ўсім дзецям пакажы:

                                    Вось яна,

                                           Відна здаля –

                                                   Беларуская зямля!

В. Вітка

16 снежня 2021 году ў ДУА “Яслі-сад №5 г. Ганцавічы”  Канановіч Галіна Сяргееўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, разам са сваімі выхаванцамі сярэдняга дашкольнага ўзросту, арганізавалі занятак на тэму “О край родны, край Палескі”.

Спачатку быў экскурс у этнаграфічны куток “Беларуская хатка”. Тут сустрэла дзяцей бабка Ганна, якая прапанавала для сваіх гасцей так званыя пасядзелкі. Тут яна знаёміла рабят з гісторыяй і культурай нашых продкаў, загадвала загадкі, вяла лагодную і добразычлівую гаворку, якая часам аздаблялася легендамі аб незвычайных здарэннях і нават казкамі. Дзеці ў сваю чаргу чыталі вершы і пелі песні на роднай мове.

Пазней да іх далучыўся Несцерка, які прадоўжыў сумесную працу з дзецьмі ў музычнай зале, дзе разам гулялі ў беларускія гульні такія, як “Лянок”, “Чароўная палачка”, “Яблынька”, “Гусі ляцяць”. Кожны момант сустрэчы адлюстроўваў нацыянальны каларыт, россып патрыятычных праменняў, якія ўзнікалі ў дзіцячых душах.

Большую частку ўражанняў чалавек выносіць са свайго дзяцінства. Гэтыя ўражанні застаюцца з ім на ўсё жыццё. Менавіта дашкольны ўзрост прадстаўляе спрыяльныя перспектывы фарміравання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў.

Наш педагагічны калектыў у бягучым навучальным годзе працуе над патрыятычнай задачай і лічыць, што праз пазнанне дашкольнікамі мінулага і сучаснага Радімы, яе культуры, традыцый, дасягненняў народа, роднай прыроды, мовы, праз розныя дзіцячыя праяўленні гэтых ведаў, фарміруюцца патрыятычныя пачуцці, якія абумоўлены самой прыродай жыцця чалавека.