10.03.2022
Беларускамоўны дзень ў ДУА "Яслі-сад №5 г. Ганцавічы"

Чытаем, слухаем і гутарым.

                                                      Гэй, малеча!

Запрашаю вас у госці,

У краіну прыгажосці!

                                                                     Родных песень,

                                                                   Родных слоў,

                                                       Цудаў,

                                                                    Казак і сяброў.

                                                                                                        Л. Пранчак

Дзеці любяць слухаць. Слухаць, як спяваюць песні. Слухаць, як ім чытаюць казкі, паданні легенды, гісторыі пра сумленных і добрых людзей. Дзеці слухаюць, перажываюць і суперажываюць таму, што адбываецца ў апавяданнях. Яны вучацца быць чулымі, добрымі, разумнымі. А яшчэ дзецям вельмі падабаецца слухаць вершы на роднай мове і гутарыць.

10 сакавіка 2022 года ў ДУА “Яслі-сад №5 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень, які быў прысвечаны паэзіі, дзе выхавальнікі дашкольнай адукацыі разам з дзецьмі чыталі, слухалі і дэкламавалі вершы беларускіх аўтараў ва ўсіх рознаўзроставых групах. Педагогі і дзеці вялі гутарку на роднай беларускай мове. Штуршком для разважання як раз і служаць вершы, таму што яны ахопліваюць шырокі спектр жыццёвых праблем, што дае магчымасць весці гутарку на розныя тэмы. Метады работы, якія выкарыстоўваюць педагогі, розныя. Атмасфера гутаркі – заўсёды прыязная, сяброўская.

У другой малодшай групе Валянціна Канстанцінаўна Глушко разам з выхаванцам завучылі верш на памяць В. Віткі “Коця і Каця”.

Юлія Уладзіміраўна Шчыткоўская з выхаванцамі 4-5-гадовага ўзросту чыталі і вучылі верш Т. Кляшторнай “Паўцякалі цацкі”. Наталля Яўгенаўна Юрава з выхаванцамі старэйшага дашкольнага ўзросту ў чарговы раз зрабілі экскурс ў этнаграфічны куток “Беларуская хатка”. Выхавальнік знаёміла дзяцей з творчасцю Я. Коласа. Дзеці з цікавасцю слухалі верш “Вясна” і завучвалі адрывак на памяць.

Вядома, у гэты дзень у дзіцячым садзе не абышліся без беларускіх гульняў. Таму на прагулцы дзеці з задавальненнем гулялі ў такія гульні, як “Жмуркі”, “Адгадай, чый галасок”, “Спрытны верабей” і іншыя.