Сёння ў ДУА «Дзiцячы сад №5 г.Ганцавiчы прайшоў занятак ў старэйшай групе па адукацыйнай вобласцi «Развiцце маўлення i культура маўленчых зносiн». Мэта занятка - развiваццё умення правільна вымаўляць гукі “дж”, “дз”, “г”; выхоўванне станоўчых адносін да беларускай мовы.
На працягу ўсяго занятка дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні выхавацеля, чыталі вершы пра прыгажуню Восень, прыдумвалі чыстагаворкі пра звяроў, прыказкі на беларускай мове, адгадвалі незвычайныя загадкі, назіралі за змяненнямі ў прыродзе, гулялі ў гульні: «Назаві ласкава», «Што знікла», рухомую гульню «Рэдзька». А пасля гэтага Пачтальён прынёс пасылку ад чараўнніцы Восені. Сурпрызным момантам для дзяцей было тое, што залатая Восень прыслала ў дзіцячы сад малюнкі птушак, у сваю чаргу выхаванцам трэба было адгадаць загадку, і паказаць усім здымак птушкі.
У час занятка выхавацель Еўдакова Ксенія Аляксандраўна замацавала слоўнік дзяцей на аснове ўжо атрыманых ведаў словамі “одум”, “род”, “хустачка”, “прыгажэй”. Акрамя гэтага чараўніца Восень прыслала цудоўны мяшочак. Сэнс гульні “Цудоўны мяшочак” быў у тым, што жадаючы падыходзіць, мацае і адгадвае тое, што знаходзіцца ў мяшку. Напрыклад, «Я намацаў цвердую, доўгую моркву». Дзеці з задавальненнем выконвалі ўсе заданні Восені. А скончыўся занятак карагодам «Мы танцуем разам».
На гэтым і закончыліся падарункі Восені, а ў нас поўныя гумны, кладоўкі і амбары. “Канец – справе вянец”, “Справе - гадзіна, а пацехе – час”.






