Дашкольны ўзрост – гэта перыяд, калі дзіця хутка расце і развіваецца, і таму вельмі важна дапамагчы яму навучыцца правільна ўспрымаць знешні свет. Задача ўстановы дашкольнай адукацыі – забяспечыць усебаковае развіццё і выхаванне дзяцей. Выкананне яе здзяйсняецца рознымі сродкамі, сярод якіх важнае месца належыць гульне.
Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.
З мэтай знаёмства выхаванцаў з беларускімі народнымі гульнямі,фарміравання патрыатызму, любові да роднага краю, сёння у ДУА “Дзіцячы сад № 5 г. Ганцавічы” прайшоў беларускамоўны дзень.
Выхавальнік другой малодшай групы Глушко Валянціна Канстанцінаўна правяла гутарку з дзецьмі аб тым, якія бываюць гульні, расказала пра правілы гульні. У час размовы дзеці даведаліся аб тым, што ў розных абласцях нашай краіны яны гульні таксама розныя, а перад тым каб пачаць гуляць, часцей за ўсе патрэбна было прыдумаць цікавыя лічылкі.
На працягу ўсяго дня дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні, такія як “Шэры кот”, “Прэла – гарэла”, “Адгадай чый галасок”, “Міхасік”, вывучылі лічылку на роднай мове “Раз, два, тры, чатыры”. У час гуліні дзеці з задавальненнем шукалі прадметы, схованныя ў розных месцах.
Валянціна Канстанцінаўна пры знаёмстве дзяцей з беларускімі народнымі гульнямі ўлічвала індывідуальныя магчымасці дзяцей. Каб зрабіць беларускія народныя гульні даступным сродкам выхавання дзяцей, фізічна слабых ўцягваць у даступныя ім гульні, ускладняючы іх змест паступова. Больш падрыхтаваным дзецям трэба прапаноўваць складаныя гульні. Выкарыстанне беларускіх народных гульняў дапаможа вырасціць дзяцей здаровымі, сумленнымі людзьмі, якія будуць шанаваць народныя традыцыі і імкнуцца глыбока пазнаць спадчыну сваіх продкаў.





