04.11.2021
Беларускамоўны дзень ў ДУА "Яслі-сад №5 г. Ганцавічы"

Родная мова - гэта першая крыніца,

праз якую мы пазнаём жыццё

і акаляючы нас свет.

Я.Колас

 Вельмі важна навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. 

4 лістапада 2021 года ў ДУА “Яслі-сад №5 г.Ганцавічы” у чарговы раз праўшоў беларускамоўны дзень "Маё цела і прадметы туалету", дзе дарослыя і дзеці размаўлялі на роднай мове.

М.А. Кіршун, выхавальнік дашкольнай адукацыі, разам з выхаванцамі старэйшай групы на працягу ўсяго занятку замацоўвалі ўяўленні пра чалавека, яго цела. Дзеці адгадвалі загадкі, слухалі творы беларускіх аўтараў "Пра нос і язык"- Я.Пермяк.  Усе разам гулялі ў розныя гульні - “Знайдзі пару”, “Цудоўны мяшочак”, “Закончы сказ”, "Што спачатку, што пасля".

Дзецям вельмі спадабалася, у іх быў цудоўны настрой.